Мужчыну завуць Робэрт Тампала. Праваабаронцам сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці судовага працэсу ў дачыненьні да 54-гадовага паляка.
Як паведамлялася раней, яму інкрымінавалі ч.1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады). Справу ў судзе Цэнтральнага раёну Менску разглядала судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч, ужо вядомая ўдзелам у палітычна матываваных прысудах.
Грамадзяніну Польшчы прызначылі 3 гады калёніі, яго ўжо этапавалі ў наваполацкую калёнію.
Робэрт, выглядае, працаваў мэнэджарам у агульных пытаньнях у ААТ «Арыён сьвіт» (Беларусь). Гэтае адкрытае акцыянэрнае таварыства, мяркуючы па інфармацыі на ягоным сайце, займаецца вытворчасьцю кандытарскіх вырабаў.
Адрас асуджанага: ПК № 1, 211440, Наваполацак, вул. Тэхнічная, 8, Робэрт Тампала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паставілі ў чаргу на МРТ мозгу, але яшчэ паўгода чакаць. Ці дажыву, ня ведаю». Фрагмэнты кнігі Алега Грузьдзіловіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 ліпеня: 2 гадамі калёніі пакаралі былога манаха за «абразу» Лукашэнкі