Палітзьняволенага Алеся Пушкіна, які памёр у няволі, і яшчэ 9 мастакоў выключылі зь Беларускага саюзу мастакоў па рашэньні рады арганізацыі.
Афіцыйныя прычыны выключэньня розныя, а неафіцыйныя — неляяльнасьць да ўладаў і апазыцыйныя погляды, расказалі «Нашай ніве» крыніцы.
Пад «зачыстку» ў Беларускім саюзе мастакоў трапіў і дызайнэр Уладзімер Цэсьлер, пра гэта было вядома раней.
Алесь Пушкін пра сваё выключэньне, найхутчэй, так і не даведаўся, піша выданьне. Лісты да палітвязьня ў горадзенскую турму апошнім часам практычна не даходзілі, і зваротнай сувязі зь ім не было цягам больш як двух месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбывалася з Алесем Пушкіным апошнія 2,5 года і хто за гэта адказны. Хроніка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я хачу, каб над намі не было акупантаў». Алесь Пушкін на Свабодзе