Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што з 10 да 14 ліпеня ў краіне адбываюцца апэратыўна-спэцыяльныя вучэньні войскаў сувязі.
«У часе вучэньняў плянуецца практычнае выкананьне мерапрыемстваў па нарошчваньні і функцыянаваньні сыстэмы сувязі Ўзброеных сіл. Працягнецца апрабацыя новых формаў і спосабаў арганізацыі сувязі і баявога прымяненьня вузлоў сувязі пунктаў кіраваньня з улікам досьведу сучасных узброеных канфліктаў», — адзначыла прэс-служба міністэрства ў сваім тэлеграм-канале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні пачаўся саміт NATO. Чакаецца, што лідэры краін альянсу ўхваляць рашэньні аб Украіне і Беларусі10 ліпеня ў літоўскую сталіцу Вільню пачалі прыбываць дэлегацыі для ўдзелу ў саміце NATO. Сустрэча на ўзроўні лідэраў дзяржаў альянсу адбудзецца ў другой палове дня 11 ліпеня. На гэтым саміце ўхваляць рашэньне аб украінскім шляху да NATO, а таксама адрэагуюць на разьмяшчэньне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наперадзе вялікія перамены ў рэгіёне». Былая міністарка абароны Літвы тлумачыць, як дапамагло б Беларусі ўступленьне Ўкраіны ў NATO