11 ліпеня суд Чыгуначнага раёну Гомля (судзьдзя Ільля Сьвірыдаў) пакараў былога праваслаўнага манаха Аляксандра Тарасенку 2 гадамі пазбаўленьня волі за «абразу Лукашэнкі» (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу).
Аляксандар Тарасенка быў ераманахам гомельскага Сьвята-Мікольскага манастыра. Ён пакінуў сваё служэньне. Ажаніўся, мае дзіця, апошнім часам працаваў дальнабойнікам. Аляксандра затрымалі 23 сакавіка 2023 году ў часе масавых затрыманьняў супрацоўнікамі ГУБАЗіКа ў Гомлі. Яго пакаралі спачатку 14 днямі арышту, але пасьля адбыцьця тэрміну на волю ня выпусьцілі. На яго завялі крымінальную справу за «абразу» Лукашэнкі, знайшоўшы ягоны пост ці камэнтар на старонцы ў фэйсбуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 ліпеня: у Магілёве затрымалі журналістаСАХР у поўным абмундзіраваньні затрымаў чатырох жыхароў Фаніпаля за ўдзел у акцыі пратэсту амаль тры гады таму
«Пакаяльнае відэа» з затрыманымі апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Праваабаронцам вядома, што сярод затрыманых Аляксандар Маргун і Алег Абцэшка.
У жніўні 2022 года сілавікі ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Фаніпалі. Лічба фігурантаў гэтай справы ідзе на дзясяткі — шмат каго па ёй ужо асудзілі да пазбаўленьня або абмежаваньня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 7 ліпеня: яшчэ адзін вырак стрыечнаму брату прадстаўніка палку Каліноўскага