Тэрмін кантракту — адзін год, паведамляе «Трыбуна».
У новай камандзе Ільля Шкурын з ганарарам у 600 тысячаў эўра па Transfermarkt — самы дарагі футбаліст. Агульны трансфэрны кошт «Сталі» складае 3,83 мільёна эўра. У мінулым сэзоне футбольны клюб зь Мельца заняў 11-е месца ў польскай Экстраклясе, піша выданьне.
У мінулым сэзоне 23-гадовы беларускі форвард пасьпяхова выступіў за «Макабі» Пэтах-Тыква (Ізраіль), дапамог клюбу здабыць чэмпіёнства. Агулам у 33 матчах сэзону Ільля Шкурын вызначыўся 15 галамі і 4 галявымі перадачамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларускай фэдэрацыі футболу новы кіраўнік. Ім стаў колішні дарадца Лукашэнкі па Віцебскай вобласьціГалоўная праблема ў выпадку Шкурына — правы на футбаліста належаць маскоўскаму ЦСКА. Расейскі клюб беларус пакінуў у 2021 годзе, перайшоўшы ў арэнду спачатку ў кіеўскае «Дынама», потым у польскі «Ракаў» — у абедзьвюх камандах замацавацца не атрымалася. Вярнуцца ў Расею Шкурын ня можа праз сваю грамадзянскую пазыцыю — ён выступае супраць рэжыму Лукашэнкі і нападу Расеі на Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад белай плямай замест нацыянальнага сьцяга. Пра спорт у краіне, дзе пануе дыктатураУ 2020 годзе Ільля Шкурын першым зь беларускіх спартоўцаў публічна заявіў, што адмаўляецца выступаць за колеры нацыянальнай каманды на знак салідарнасьці з дэмакратычнымі пратэстамі ў Беларусі.
«Прадстаўляць інтарэсы нацыянальнай каманды я адмаўляюся да таго часу, пакуль дзейнічае рэжым Лукашэнкі. Жыве Беларусь», — напісаў Шкурын 15 жніўня 2020 году ў сваім Інстаграме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прысуды Герасімені, Апейкіну і лідэрам дэмакратычных прафсаюзаў пакінулі бязь зьменаўУ сьнежні 2020 году футбаліст падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту. Пасьля чаго яго выключылі са зборнай Беларусі і пазбавілі ільготы па адтэрміноўцы вайсковай службы.
Тагачасны старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу Ўладзімер Базанаў заяўляў, што Шкурын ня меў права адмовіцца гуляць за зборную, і Фэдэрацыя футболу Беларусі нават скардзілася ў ФІФА, але Міжнародная футбольная фэдэрацыя адмовілася разглядаць скаргу.