Правяраць больш пільна будуць грамадзян Беларусі і Расеі, у тым ліку тых, якія едуць праз тэрыторыю Літвы транзытам, піша Delfi.
Літоўскія ўлады ўвялі больш жорсткія праверкі на фоне напружанасьці, якая ідзе ад Масквы і Менску ў сувязі з вайной ва Ўкраіне. Паводле кіраўніцы МУС Літвы Агне Білатайце, калі ўзровень пагрозы ў Літве зьменіцца, мяжу могуць закрыць.
Напярэдадні Білатайце назвала завядзеньне ў Менску крымінальнай справы супраць літоўскіх афіцыйных асоб за дзеяньні на мяжы «чарговай правакацыяй недэмакратычнага беларускага рэжыму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З 30 чэрвеня беларусы змогуць аформіць страхоўку Green Card толькі для паездак у РасеюУ дачыненьні да «літоўскага боку» пачалі крымінальную справу, паведаміла 28 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Беларусі Анжаліка Курчак.
Нагодай паслужылі «грубыя парушэньні патрабаваньняў міжнароднага права, якія вызначаюць грамадзянскія і палітычныя правы бежанцаў, дэпартацыі і неабгрунтаванага прымяненьня да мігрантаў фізычнай сілы і спэцыяльных сродкаў, наўмыснага неаказаньня ім мэдычнай дапамогі, што прывяло да надыходу цяжкіх наступстваў, у тым ліку сьмерці ўцекачоў».
Папярэднім расьсьледаваньнем справы па арт. 128 Крымінальнага кодэксу (злачынствы супраць бясьпекі чалавецтва) будзе займацца Сьледчы камітэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца МУС Літвы назвала правакацыяй завядзеньне ў Беларусі крымінальнай справы супраць «літоўскага боку» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча не выключае, што вагнэраўцаў выкарыстаюць для пагаршэньня міграцыйнага крызісу на мяжы зь Беларусьсю