Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У судзе Ленінскага раёна Горадні разлядаюць справу уладальніка этнакрамы «Цудоўня» Андрэя Несьцяровіча, паведамляюць тэлеграм-канал «Право имеют» і выданьне «Медиазона».
Несьцяровіча абвінавачваюць у незаконных дзеяньнях у дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 2 артыкула 295).
Працэс вядзе судзьдзя Натальля Козел. Сам абвінавачаны знаходзіцца на волі.
У красавіку суд арыштаваў Несьцяровіча на 10 дзён паводле адміністрацыйнага артыкулу за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП). Этнакрама «Цудоўня» адкрылася ў 2015 годзе. Пасьля выбараў 2020 году крама сутыкнулася са штрафамі і пазбаўленьнем памяшканьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 чэрвеня: 5 гадоў калёніі лідчаніну за данаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных; працягваюцца затрыманьні на мяжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 чэрвеня: У Бабруйску за ўдзел у менскіх акцыях пратэсту асудзілі траіх