Беларускі «суд» вынес чарговы прысуд за сумленную працу і жаданьне дапамагаць людзям, заявіла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, рэагуючы на прысуд праваабаронцы Насьце Лойцы, паведамляе прэс-служба палітыка.
Ціханоўская адзначыла, што «Наста была голасам тых, каго было не чуваць, і надзеяй для тых, каму была патрэбна дапамога».
Ціханоўская зазначыла, што Лойка — «моцная жанчына зь вялікім сэрцам, але ёй, як і тысячам беларускіх палітвязьняў, патрэбныя наша ўвага і падтрымка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўніца Аб’яднанага кабінэту Гарбунова заклікала дасылаць Насьце Лойцы «грашовыя пераводы, вэганскія пасылкі і тэлеграмы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Асабістая помста ГУБАЗіКа за праваабарончую дзейнасьць». Эніра Браніцкая аб прысудзе Насьце Лойцы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцу Насту Лойку асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня