Ужо сёньня: Ваўкавыск атрымаў Магдэбурскае права

Касьцёл сьвятога Вацлава ў Ваўкавыску, здымак 2016 году

Падзеі 21 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

21 чэрвеня 1503 году Ваўкавыск указам вялікага князя Аляксандра атрымаў магдэбурскае права.

Таксама ў гэты дзень

1930 — мэдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту рэарганізавалі ў Менскі мэдычны інстытут (з красавіка 2001 году — Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт).

1930 — у Гомлі заснавалі Беларускі лесатэхнічны інстытут (з 1945 году — у Менску, з 1961 году — Беларускі тэхналягічны інстытут, з 1993 году — Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт).

1961 — у Бярозе заснавалі гісторыка-краязнаўчы музэй. Адкрыты для наведнікаў 3 лістапада 1965 году.

У гэты дзень нарадзіліся

1741 — францускі і беларускі прыродазнавец, хірург, анатам Жан Эманюэль Жылібэр, доктар мэдыцыны (1763). У 1775-1781 гг. заснаваў першую ў Беларусі Горадзенскую мэдычную акадэмію, а таксама акушэрскую і вэтэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад у Горадні.

1864 — беларускі этнограф і фальклярыст Аляксандар Сержпутоўскі, сапраўдны член Інбелкульту (1925), аўтар нарысу «Беларусы-палешукі», у якім апісаны звычаі і вераваньні сялян Мазыршчыны і Случчыны. Дасьледаваў прылады працы земляробаў, звычаі беларусаў, вывучаў дыялекты беларускай мовы.

1879 — беларускі музыказнаўца, публіцыст, пэдагог Юльян Дрэйзін. Займаўся пэдагагічнай і музычна-асьветніцкай дзейнасьцю ў Магілёве, у 1925–1935 гг. выкладаў гісторыю музыкі, лацінскую і грэцкую мовы. Аўтар лібрэта камічнай опэры Мікалая Аладава «Тарас на Парнасе», укладальнік слоўніка «Музычныя тэрміны».

1905 —​ францускі​ філёзаф-экзыстэнцыяліст, літаратар Жан-Поль Сартр. Быў адным з самых вядомых і ўплывовых мысьляроў сучаснасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жан-Поль Сартр на рыбалцы

1908 — беларускі літаратуразнаўца і крытык Сьцяпан Майхровіч. Асноўныя працы прысьвечаныя беларускай літаратуры XIX ст.

1935 — беларуская артыстка эстрады Нэлі Багуслаўская, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

1941 Арнольд Макмілін, ангельскі дасьледнік беларускае мовы і літаратуры, чые кнігі не маглі перавыдавацца ў Беларусі за савецкім часам, бо аўтар ня быў скаваны цэнзурнымі рамкамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Алексіевіч — нармальны чалавек». Арнольд Макмілін прэзэнтаваў новую кнігу ў Менску

1955 —​ беларускі гісторык і палітык Валянцін Голубеў. Доктар гістарычных навук, прафэсар. Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, каардынатар Апазыцыі БНФ, адзін з аўтараў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валянцін Голубеў: 27 ліпеня мы з Пазьняком на плошчы сьпявалі «Пагоню»

У памяці

1860Мікола Маркевіч, украінскі гісторык і этнограф.

1937Мікалай Галадзед, старшыня Саўнаркаму БССР. Выкінуўся з вакна 5-га паверху будынку НКВД у час допыту.

Мікалай Галадзед