Навіны палітвязьняў: Севярынцу пагражае перавод на турэмны рэжым

Павал Севярынец пасьля прысуду, травень 2021

Сустаршыню аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» больш за тры гады трымаюць у няволі. 

У траўні 2021 году Паўлу Севярынцу і яшчэ шасьці палітвязьням прысудзілі ад 4 да 7 гадоў калёніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Севярынцу прысудзілі 7 гадоў узмоцненага рэжыму.

У красавіку адміністрацыя шклоўскай папраўчай калёніі № 17 прызнала Паўла «злосным парушальнікам рэжыму». Тады яму скарацілі дазволеную колькасьць званкоў дадому і грашовых пераводаў, а потым пазбавілі працяглага спатканьня.

21 чэрвеня ў Шклове адбудзецца суд па замене Севярынцу рэжыму ўтрыманьня і пераводзе ў іншую папраўчую ўстанову. Пэўна, яго хочуць перавесьці на турэмны рэжым. Рашэньне будзе прымаць судзьдзя Аляксандар Тараканаў, паведамілі праваабаронцы.

Адрас Севярынца: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводзкая, 8, Павал Канстанцінавіч Севярынец.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пераходзім да аднапартыйнай сыстэмы». Лідэры апазыцыйных партый расказалі, што будзе зь імі ў новых умовах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень, палітык і пісьменьнік Павал Севярынец у няволі ўжо больш за тысячу дзён