Як заявіў у інтэрвію БелТА праўладны грамадзкі дзеяч, паралімпіец Аляксей Талай, перш чым вывозіць украінскіх дзяцей з Данбасу ў Беларусь, ён з аднадумцамі «правяраў інфармацыю ад бацькоў дзяцей», а потым заручыўся асабістай падтрымкай Аляксандра Лукашэнкі.
«Усё, што да дзяржавы і нашых нацыянальных інтарэсаў, мы як грамадзкія дзеячы павінны былі недзе ўзгадняць, што я і зрабіў. Атрымаўшы згоду і падтрымку кіраўніка дзяржавы, мы сталі прапрацоўваць магчымасьць адпачынку дзяцей Данбасу ў Беларусі», — сказаў Аляксей Талай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзецям не дазваляюць быць украінцамі». Як рэжым Лукашэнкі дапамагае русыфікаваць украінскіх дзяцей- Дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый пачалі прывозіць у беларускія санаторыі ўвосень 2022 году. Яны адпачывалі ў санаторыі «Залатыя пяскі» (Гомельскі раён) і лягеры «Дубрава» (Салігорскі раён, належыць ААТ «Беларуськалій»). У лягеры «Дубрава» ААТ «Беларуськалій» увосень пабывалі звыш тысячы дзяцей з Данбасу. У асноўным прывозам дзяцей з акупаваных тэрыторый займаецца фонд Аляксея Талая.
- Як тлумачаць юрысты, з акупаваных тэрыторый Украіны вывозяць у асноўным сірот і дзяцей, якія засталіся без карміцеля, а паводле закону, дзяцей са статусам сірот можна вывезьці толькі са згоды органаў Украіны. Паколькі Ўкраіна такой згоды не давала, вываз гэтых дзяцей у Беларусь зьяўляецца менавіта незаконнай дэпартацыяй.
- Украіна расьсьледуе меркаваную ролю Беларусі ў гвалтоўным перамяшчэньні дзяцей з акупаваных тэрыторый. Вядзецца крымінальная справа па факце прымусовага перавозу ці дэпартацыі звыш 19 тысяч дзяцей з акупаваных Данецкай, Луганскай, Запароскай, Херсонскай і Харкаўскай абласьцей, у тым ліку ў Беларусь.
- 27 красавіка гэтага года ПАРЭ прыняла рэзалюцыю, у якой прызнала гвалтоўную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Рачсею генацыдам, а Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі — датычнымі да яго.
- У «Народным антыкрызісным упраўленьні» заявілі, што перадалі першую частку дакладу пра незаконны вываз украінскіх дзяцей у Беларусь перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
- Раней Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці ў РФ Марыі Львовай-Бяловай за незаконную дэпартацыю і перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей.