Сьпікер запэўніў Ціханаўскую, што Эстонія па-ранейшаму «шчыра падтрымлівае дэмакратычную і свабодную Беларусь», а таксама яе дэмакратычную апазыцыю, зь якой парлямэнт гатовы да шчыльнага супрацоўніцтва.
Хусар падкрэсьліў «важнасьць свабоднай і дэмакратычнай Беларусі для забесьпячэньня міру і стабільнасьці ў рэгіёне». Ён адзначыў, што будучыня Эўропы і Беларусі «шмат у чым залежыць ад таго, чым скончыцца вайна Расеі ва Ўкраіне», і падкрэсьліў важнасьць украінскай перамогі.
Ціханоўская «падзякавала Эстоніі за рашучыя крокі, зробленыя на падтрымку Беларусі, але выказала надзею на яшчэ большую міжнародную падтрымку».
Бакі абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі, «асаблівая ўвага аддавалася разьмяшчэньню расейскай ядзернай зброі, становішчу палітвязьняў і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей Расеяй пры спрыяньні рэжыму Лукашэнкі».
Ціханоўская сустрэлася таксама зь міністрам замежных спраў Эстоніі Маргусам Цахкнам. Кіраўнік МЗС зазначыў, што Эстонія «працягне падтрымліваць дэмакратычныя памкненьні беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, каб парушэньні правоў чалавека і міжнароднага права не заставаліся незаўважанымі».