У Расейскай Фэдэрацыі затрымалі бацьку Ўладзіслава Лагуценкі з Круглага. Як мяркуе Mayday team, затрыманаму інкрымінуюць удзел у акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе.
Сам Уладзіслаў Лагуценка 30 траўня быў асуджаны судом Круглянскага раёну на 2,5 года абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову па арт. 342 КК РБ — грубае парушэньне парадку, пад якім меўся на ўвазе ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Менску. Разам зь ім па гэтай крымінальнай справе праходзілі яшчэ дзьве асобы — Аліна Горава і Аляксей Цыганаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санітарку глыбоцкай лякарні арыштавалі за Пагоню ў тэлефонеУ канцы сакавіка сілавікі правялі аблаву ў Круглым. Распачалі крымінальную справу па артыкуле 342 КК аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Быў арыштаваны адзін з самых пасьпяховых мясцовых прадпрымальнікаў Аляксандар Калін.
У межах гэтай крымінальнай справы пасьля ператрусаў былі ўзятыя пад варту жыхары Круглага Аліна Горава, Уладзіслаў Лагуценка і былы галоўны лекар санстанцыі Аляксей Цыганаў. Дачку і сына Аляксандра Каліна адпраўлялі на «суткі» ў ІЧУ, а 29 сакавіка ператрусы прайшлі ў ягоных бацькі і жонкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 чэрвеня: У Сьветлагорску затрымалі 8 супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак»Паведамлялася, што затрыманай у Круглым Аліне Горавай увечары 30 сакавіка выклікалі хуткую дапамогу. На той момант яна яшчэ знаходзілася ў Круглянскім РАУС і чакала адпраўкі ў магілёўскае СІЗА. Пасьля яе перавялі ў СІЗА, дзе стан яе здароўя яшчэ пагоршыўся. Аліну прызналі палітзьняволенай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэмпэратура і крывацёк». Затрыманай дзяўчыне, якой адмовілі ў шпіталізацыі, становіцца горш у СІЗА