Пра гэта паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.
Імшы на беларускай мове праходзяць у Гданьску кожную нядзелю ў 14.30 у касьцёле сьвятога Юзафа па адрасе: Elżbietańska 9/10.
Пасьля 2020 году некалькі беларускіх рымска- і грэка-каталіцкіх сьвятароў апынуліся ў Польшчы. У Варшаве для лацінскіх католікаў імшы служыць ксёндз Вячаслаў Барок. Для грэка-католікаў у Варшаве літургіі адпраўляе іераманах Лявонці Тумоўскі. Ёсьць каталіцкія сьвятары абодвух абрадаў і ў іншых польскіх гарадах.
Вясной сёлета ў Вільню пераехалі два праваслаўныя сьвятары з Горадзенскай япархіі — протаярэй Георгі Рой і ярэй Аляксандар Кухта. Паводле іх, пераезд адбыўся з прычыны рэпрэсій. Абодва сьвятары перайшлі ў Сусьветны патрыярхат — гэта значыць пад юрысдыкцыю Канстантынопалю. Пасьля гэтага Беларускі экзархат забараніў іх у служэньні. Яны ўжо пачалі ў Вільні рэгулярныя набажэнствы.
Таксама гэтай вясной было абвешчана аб пачатку рэгулярных рымска-каталіцкіх беларускіх набажэнстваў у Вільні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не стае сьвятароў, няма афіцыйнага статусу, службы палітызаваныя. Як прайшла сустрэча беларускіх каталікоў у Варшаве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Вялікдзень у Вільні пройдзе першая літургія праваслаўнай беларускай абшчыны ў юрысдыкцыі Сусьветнага Патрыярхату