Арышт ксяндза
Пробашча парафіі Найсьвяцейшай Панны Марыі Якая Носіць Скапулярый у Ідолце (Мёрскі раён Віцебскай вобласьці) Вячаслава Адамовіча арыштавалі на 7 дзён за герб «Пагоня» і «экстрэмісцкія» падпіскі, піша «Хрысьціянская візія».
Згодна з пастановай суду, сьвятара абвінавацілі паводле двух артыкулаў: ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») і ч. 1 арт. 24.23 КаАП («Удзел у масавых мерапрыемствах»). У адной з сацыяльных сетак у ксяндза знайшлі падпіску на «экстрэмісцкія» суполку і старонку, а ў другой у стужцы профілю знайшлі выяву палотнішча бел-чырвона-белага сьцяга з гербам «Пагоня».
Яго справу разглядала судзьдзя суду Мёрскага раёну Ірына Яскевіч. Яна прысудзіла кяндзу 7 дзён арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фінішу ў гэтай гісторыі яшчэ няма». Ксяндза з Наваградку яшчэ ня вызвалілі ад прызыву ў войска канчатковаМенчука затрымалі за «захоўваньне экстрэмісцкай сымболікі» – сярод яе афіцыйны герб Украіны
«Вясна» з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы піша, што менчука нібыта затрымалі за тое, што ён хадзіў па вуліцы ў цішотцы з надрукаванымі нацыянальным беларускім і ўкраінскім сьцягамі.
«Пакаяльнае відэа» з затрыманым беларускія сілавікі суправадзілі песьняй пра ПВК «Вагнэр».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грэка-каталіцкаму сьвятару Аляксандру Шаўцову дадалі 30 дзён арышту