Адзін з галоўных банкаў Беларусі перайшоў на кітайскую валюту ў міжнародных разьліках.
З 8 чэрвеня на кітайскую валюту ў разьліках па картках міжнароднай сыстэмы Mastercard перайшоў «Белаграпрамбанк».
Пры аплаце ў Эўразьвязе, напрыклад, валюту спачатку пералічваць з эўра ў юані, а затым у беларускія рублі.
У юані будуць пералічвацца плацяжы як у апэрацыях за межамі краіны, у тым ліку ў інтэрнэт-крамах, так і ў Беларусі, калі аплата ідзе праз іншыя банкі ў замежнай валюце.
У пачатку красавіка аб замене валюты разьлікаў па картках Mastercard паведамілі «Альфа Банк», «БНБ Банк», «Белгазпрамбанк» і «Статус Банк».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швайцарскі банк Julius Baer замарозіў інвэстыцыйныя рахункі беларусам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Банк Raiffeisen вырашыў скараціць карэспандэнцкія адносіны з банкамі Беларусі