«Raiffeisen Bank International вырашыла „значна скараціць карэспандэнцкія банкаўскія адносіны“ ў рэгіёне», — заявілі РБК у кампаніі.
Карэспандэнцкія рахункі ў замежных банках неабходныя для правядзеньня валютных апэрацый.
Паводле крыніц «Нашай Нівы», Raiffeisen яшчэ 15 траўня апавясьціла беларускія банкі аб спыненьні супрацоўніцтва з 31 ліпеня.
Як адзначае выданьне, «Райфайзэн» заставаўся апошнім банкам, які карэспандаваў беларускім банкам пры накіраваньні плацяжоў у Эўразьвяз, а таксама прыёме плацяжоў адтуль.
«Гэта вельмі ўскладняе і без таго няпростае фінансавае жыцьцё беларускім кампаніям, якія прымаюць аплату ў далярах / эўра або плацяць у іх за тавары або паслугі», — расказаў выданьню супрацоўнік аднаго з банкаў.
11 траўня прадстаўнік RBI паведаміў пра рашэньне скараціць карэспандэнцкія адносіны з банкамі краін СНД. На пачатку красавіка такое рашэньне было прынята ў дачыненьні да ўсіх расейскіх банкаў, за выключэньнем уласнай «дачкі» Raiffeisen — Райффайзэнбанка.