У ёй будуць прадстаўленыя 16 маналёгаў беларускіх палітвязьняў, у тым ліку Марыі Калесьнікавай, Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Марыны Золатавай і Ігара Лосіка.
Іх маналёгі агучылі амэрыканскія акторы і вядомыя выкладчыкі Ейльскага ўнівэрсытэту, у тым ліку вядомыя амэрыканскія гісторыкі Тымаці Снайдэр і Марсі Шор, філёзаф Джэйсан Стэнлі, рэжысэр Юры Кардонскі ды іншыя.
Пра гэта Свабодзе паведаміў драматург, грамадзкі дзеяч, лектар Ейльскага ўнівэрсытэту Андрэй Курэйчык. Паводле яго, гісторык Тымаці Снайдэр стане голасам Бяляцкага ў арт-інсталяцыі. «Часам праўда не патрабуе нічога, акрамя таго, каб яе выказалі даслоўна», — кажа Курэйчык.
Арт-інсталяцыя будзе дэманстравацца 15 чэрвеня на форуме ў Осла.
Выставу «Галасы новай Беларусі» у перакладзе Джона Фрыдмана прадстаўляе Праваабарончы фонд (HRF) «Мастацтва ў пратэсьце». Як гаворыцца ў апісаньні, яна зьвяртае ўвагу на барацьбу беларускага народу супраць «жорсткага дэспата, які, не скаваны ніякімі маральнымі абмежаваньнямі, бязьлітасна наступае на іншадумцаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Першая сэрыя пра Ціханоўскага зьнятая». Што робіць Курэйчык для Беларусі ў адным з найпрэстыжнейшых унівэрсытэтаў ЗША ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Райкін стаў голасам Ашурка. 9 сьнежня прэзэнтавалі фільм Курэйчыка «Галасы новай Беларусі». ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскі гісторык Снайдэр пра расавую падаплёку вайны Пуціна і спробу сфармаваць «здаравейшы» расейскі народ