Пэнс прадстаўляе Рэспубліканскую партыю, ён будзе спаборнічаць за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў з былым прэзыдэнтам Дональдам Трампам і папулярным губэрнатарам Флорыды Ронам ДэСантысам.
Як піша агенцтва Reuters, 63-гадовы Майк Пэнс мае намер публічна абвясьціць аб сваім вылучэньні 7 чэрвеня падчас выступу ў штаце Аёва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп абвясьціў аб вылучэньні сваёй кандыдатуры ў прэзыдэнты ЗША, але ў яго ёсьць супернікі на намінацыю ад рэспубліканцаўМайк Пэнс быў віцэ-прэзыдэнтам ЗША пры Трампу, якога падтрымліваў да беспарадкаў у Капітоліі 6 студзеня 2021 году — тады прыхільнікі Трампа штурмавалі будынак Кангрэсу, спрабуючы перашкодзіць пацьверджаньню вынікаў выбараў.
У красавіку сёлета Пэнс даў паказаньні ў рамках крымінальнага расьсьледаваньня меркаваных спробаў Трампа адмяніць вынікі выбараў 2020 году. Былы віцэ-прэзыдэнт лічыцца ключавым сьведкам у расьсьледаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Губэрнатар Флорыды ДэСантыс падаў заяўку на прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2024 годзе