Зь Віленскага беларускага музэю імя Івана Луцкевіча скралі ахвяраваньні

Вільня

Гэта адбылося пасьля «Ночы музэяў».

Старонка ўстановы ў інстаграме паведаміла, што зладзеяў вылічылі па камэрах і затрымалі. Аднак цяпер патрабуецца дапамога людзей, якія ахвяравалі грошы, каб паведаміць паліцыі дакладную суму, якая была ў скрынцы.

Дзеля гэтага музэй просіць тых, хто ахвяраваў грошы ў той дзень, паведаміць па адрасе hello@vilnia.com або ў асабістыя паведамленьні ў інстаграме суму грошай і свой нумар тэлефона.

Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, ён жа Цэнтар беларускай культуры і супольнасьці ў Літве, знаходзіцца на вуліцы Віленскай, 20. У ім, акрамя сталай экспазыцыі, праходзяць беларускія вечарыны, выставы і сустрэчы зь вядомымі людзьмі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калектыўна берагчы адно аднога — надзвычай важная праца». Расказваем, чым займаецца Цэнтар беларускай культуры і супольнасьці ў Літве
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Заслаўі адкрылі Музэй беларускай маляванкі