Раней Ірына Гарашына працавала настаўніцай. Яе затрымалі 24 жніўня 2021 году. Ірыну абвінавацілі ў тым, што яна пакідала допісы ў тэлеграм-канале «Мозырь 97», прызнаным экстрэмісцкім.
Яе абвінавацілі ў «масавых беспарадках» (артыкул 342) і «незаконных дзеяньнях у дачыненьні інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак» (артыкул 203-1).
8 лістапада 2021 году Мазырскі раённы суд, які праходзіў у закрытым рэжыме, вынес рашэньне пазбавіць Гарашыну свабоды на 2 гады, з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму і даць ёй штраф памерам 50 базавых велічынь. У той час у жанчыны заставаліся дома дзьве непаўнагадовыя дочкі, 7 і 15 гадоў.
На пачатку сакавіка 2022 году Ірыну перавялі зь СІЗА-3 у гомельскую жаночую папраўчую калёнію № 4.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мазыры настаўніцу асудзілі на 2 гады калёніі за допісы ў Telegram ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мазыры затрымалі маці дваіх непаўналетніх дзяцей за «зьліў зьвестак» міліцыянтаў