У Мазыра супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 35-гадовую Ірыну Гарашыну, маці дваіх непаўналетніх дзяцей. Яе паклікалі ў міліцыю, каб аддаць тэлефон, але ў выніку затрымалі, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Супраць Гарашынай распачалі крымінальную справу па факце «незаконных дзеяньняў у дачыненьні інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак».
У МУС паведамілі, што Ірына ў верасьні летась у «адным з Telegram-каналаў, прызнаным пасьля экстрэмісцкім, публікавала пэрсанальныя зьвесткі супрацоўнікаў міліцыі, разьмяшчала заклікі да пратэстнай дзейнасьці».