Сілавікі апублікавалі у праўладным тэлеграм-канале відэа з затрыманым сэмінарыстам Уладзіславам Беладзедам.
Беладзед кажа, што ў «камэнтарах заклікаў да гвалту, міжнацыянальнай варожасьці, забойства супрацоўнікаў сілавых структур і іх сем’яў», паведамляе Mediazona.
Таксама на відэа паказваюць ягоныя фатаздымкі разам зь Інай Зайцавай, якая на пратэставыя акцыі выходзіла ў вясельнай сукенцы з чырвонай паласой.
Па якім артыкуле затрымалі сэмінарыста — невядома.
Уладзіслаў Беладзед — выпускнік Інстытуту тэалёгіі БДУ, пасьля заканчэньня якога паступіў у рыма-каталіцкую сэмінарыю і праходзіў практыку ў Менскім Архікатэдральным саборы. Затрымалі яго 31 траўня; вядома пра гэта стала на наступны дзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былая дэпутатка Алена Анісім адбыла 12 дзён адміністрацыйнага арышту па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Дзень абароны дзяцей праваабаронцы апублікавалі дэталі перасьледу непаўналетніх у Беларусі