Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая дэпутатка Алена Анісім адбыла 12 дзён адміністрацыйнага арышту па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве


Алена Анісім
Алена Анісім

Былую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў і кіраўніцу Таварыства беларускай мовы затрымалі 17 траўня на працоўным месцы. З таго моманту ніякіх зьвестак пра яе месцазнаходжаньня не было. Першага траўня праваабаронца Тацьцяна Равяка паведаміла Свабодзе, што Анісім арыштоўвалі на 12 дзён.

«Тым, хто перажываў, хваляваўся за Алену Анісім і цікавіцца яе лёсам:
спадырыня Алена ўжо на волі, адбыла 12 дзён адміністрацыйнага арышту па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве („крычала, размахвала рукамі, паводзіла сябе агрэсіўна, на просьбы супакоіцца не рэагавала“ — усё гэта паважаная навукоўца зьдзейсьніла ў РУУС Першамайскага раёну Менску). Зараз Алена паехала за горад, падлечваецца», — напісала Тацяна Равяка.

У камэнтары Свабодзе яна паведаміла, што іншыя падрабязнасьці справы Анісім пакуль невядомыя.

17 траўня «Эўрарадыё» з спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла аб затрыманьні былой дэпутаткі і старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім. Аднак афіцыйна гэтай інфармацыі нідзе не пацьвярджалі.

22 траўня ў адміністрацыі Інстытуту мовазнаўства адказалі, што на працы яе няма, пісала @nashaniva. Інфармацыі пра лёс супрацоўніцы там ня мелі.

  • Алена Анісім — беларуская мовазнаўца, былая старшыня зьліквідаванага ўладамі ў 2021 годзе Таварыства беларускай мовы.
  • У 2016 годзе Алена Анісім была абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У якасьці дэпутаткі яна стала сябрам Пастаяннай камісіі адукацыі, культуры і навукі.
  • На наступных парлямэнцкіх выбарах у 2019 годзе Алену Анісім і Ганну Канапацкую нават не зарэгістравалі кандыдаткамі ў дэпутаты.
  • Анісім адной зь першых заявіла пра свой намер балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году ад патрыятычных сілаў, але пазьней сказала, што ня будзе ўдзельнічаць у выбарах, калі ў іх возьме ўдзел кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG