Пра тое, што Польшча яшчэ раней рабіла захады дзеля вызваленьня Пачобута, прапануючы Лукашэнку пагадненьне, яшчэ ў красавіку ў агульных словах казаў міністар замежных спраў Польшчы Зьбігнеў Раў, паведамляе партал wiadomosci.wp.pl са спасылкай на газэту Dziennik Gazeta Prawna.
Цяпер у Міністэрстве замежных спраў Польшчы на пытаньне журналістаў DGP падкрэсьлілі, што кіраўніцтва МЗС краіны тройчы прапаноўвала Менску сустрэчу на ўзроўні міністраў. Гэтая сустрэча магла б дапамагчы беларускаму рэжыму ў пэўным паляпшэньні вобразу на міжнароднай арэне. Для яе была толькі адна ўмова: кіраўнік беларускай дыпляматыі павінен быў «прывезьці Пачобута на той жа машыне» на сустрэчу.
Рэжым Лукашэнкі не скарыстаўся дзьвюма такімі прапановамі, а трэцяя сустрэча не адбылася з прычыны таго, што незадоўга да яе памёр кіраўнік беларускай дыпляматыі Ўладзімер Макей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля таго, як Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Пачобуту, Польшча ўвяла дадатковыя санкцыі супраць афіцыйнага МенскуВыданьне адзначае, што ў перамовах зь Менскам Польшчы павінны былі дапамагчы некалькі краінаў, якія падтрымліваюць лепшыя адносіны з рэжымам: Казахстан, Азэрбайджан і Армэнія.
У выніку перамоваў былі вызваленыя трое актывістаў польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі, у тым ліку лідэрка непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс.
Польшча заўважае пэўныя дыпляматычныя жэсты з боку рэжыму Лукашэнкі, але яны, паводле Варшавы, далёка не дастатковыя, паведамляе партал wp.pl.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча з 1 чэрвеня закрывае мяжу для грузавікоў зь Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску адрэагавалі на ўведзеную Польшчай забарону на ўезд цягачоў зь беларускай рэгістрацыяй- Фігуранта «справы палякаў» Анджэя Пачобута 8 лютага сёлета Горадзенскі абласны суд (судзьдзя Дзьмітры Бубенчык) прызнаў вінаватым па ч. 3 арт. 130 і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы) КК і прыгаварыў да 8 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
- Пасьля гэтага 10 лютага Польшча на нявызначаны тэрмін заблякавала адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі, што значна пагоршыла ўмовы транзыту вялікагрузных аўтамабіляў.
- 23 сакавіка міністар унутраных справаў Польшчы Каміньскі заявіў, што калі Пачобута «заўтра адпусьцяць, памежны пераход у Баброўніках будзе адкрыты пасьлязаўтра».
- 31 сакавіка, выступаючы са штогадовым пасланьнем народу і парлямэнту, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не гатовы вызваліць Пачобута ў абмен на адкрыцьцё пераходу «Баброўнікі», але выказаў згоду абмяняць яго на палітыка Паўла Латушку і чальцоў кіраванага ім Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня («НАУ»).