Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча з 1 чэрвеня закрывае мяжу для грузавікоў зь Беларусі


Польска-беларуская мяжа
Польска-беларуская мяжа

Польшча з 1 чэрвеня ўводзіць забарону на ўезд зь беларускай тэрыторыі грузавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі і Расеі, паведаміла ў панядзелак польскае Міністэрства ўнутраных спраў.

«Польшча з 1 чэрвеня прыпыніць грузавы рух для зарэгістраваных у Расеі і Беларусі грузавікоў і трэйлераў, якія спрабуюць перасекчы мяжу зь Беларусьсю», — прыводзіць Bloomberg вытрымкі з заявы МУС.

Агенцтва нагадвае, што раней у панядзелак Варшава ўвяла санкцыі супраць 365 беларускіх фізычных асоб. Прозьвішчы не называюцца. Ухвалілі таксама рашэньне аб замарожваньні сродкаў 20 арганізацый і 16 іншых асоб, зьвязаных пераважна з расейскім капіталам.

Рашэньне выклікана тым, што ў Беларусі пакінулі ў сіле «драконаўскі прысуд Анджэю Пачобуту». Яно закране тых прадстаўнікоў уладаў, якія «адказныя за палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку супраць палякаў, якія жывуць у Беларусі», гаворыцца ў заяве міністра ўнутраных спраў Марыюша Каміньскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG