Аб гэтым паведамляе расейскае агенцтва ТАСС са спасылкай на праваахоўныя органы.
Як сьцьвярджае агенцтва, пецярых уцекачоў ужо злавілі. Трое з іх, у прыватнасьці, былі затрыманы ў стане ап’яненьня ў кафэ ў Бранцы (Луганская вобласьць). Яшчэ аднаго, як сьцьвярджаецца, застрэлілі самі дэзэрціры. Такім чынам, працягваюцца пошукі яшчэ аднаго зьбеглага вайскоўца.
Напярэдадні шэраг СМІ паведаміў аб тым, што з ваеннага лягера ў Лісічанску на падкантрольнай Расеі тэрыторыі Луганскай вобласьці ўцяклі 39 узброеных вайскоўцаў. Па дадзеных выданьня 161.ru, гаворка таксама ідзе аб былых зьняволеных, завэрбаваных на вайну ва Ўкраіне. Выданьне ўдакладняе, што ўцекачы належалі да штурмавага атрада «Шторм Z». Паводле інфармацыі крыніцы выданьня, у Растоўскай вобласьці Расеі, якая мяжуе з Луганскай вобласьцю Ўкраіны, былі ўзмоцнены патрулі на пагранічных пунктах, кіраўнікам мясцовых адміністрацый разасланы зводкі. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтых паведамленьняў за суткі не было. Няясна, ці мае паведамленьне ТАСС дачыненьне да гэтых уцёкаў, ці ж апісвае іншы эпізод.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крамлі прызналі, што Пуцін выдае тайныя ўказы аб памілаваньні асуджаных злачынцаў, якія ідуць на вайну з УкраінайВярбоўку зьняволеных на вайну ва Ўкраіне пачаў заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўгеній Прыгожын летам мінулага года. У пачатку гэтага года, па словах Прыгожына, ПВК перастала вэрбаваць зьняволеных, гэтым занялася Мінабароны Расеі. Гэта пацьвердзіла, у прыватнасьці, расьсьледаваньне ВВС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыгожын заявіў аб вяртаньні з вайны і памілаваньні 5 тысяч расейскіх вязьняў, завэрбаваных у ПВК «Вагнэр»