Аляксей Скобля з 2015 года ваяваў ва Ўкраіне як добраахвотнік, загінуў 13 сакавіка 2022 года пад Кіевам блізу сяла Машчун, быў у групе спэцназу. Байцы трапілі ў засаду, Аляксей Скобля загадаў таварышам адступаць, а сам застаўся іх прыкрываць. Да свайго 32-годзьдзя не дажыў два дні.
Скобля пасьмяротна атрымаў званьне героя Ўкраіны. Ва Ўкраіне ягоным імем назвалі вуліцу.
Як паведамляе выданьне «Новы час», на месцы палеглых абаронцаў Украіны з дапамогай дабрачыннага фонду «Бадры Лолашвілі» ў ляску каля сяла паўстаў мэмарыял.
Шыльду ў гонар Аляксея Скоблі ўсталявалі непадалёк, непасрэдна на месцы ягонай гібелі ў баю.
Актывісты беларускага хаба «Сустрэча» пасадзілі кветкі і ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг. ВА ўрачыстай імпрэзе прынялі ўдзел камандзір палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў (пазыўны «Кіт») і прадстаўнікі дабрачыннага фонду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замест Беларускай, Менскай, Берасьцейскай ва Ўкраіне зьявіліся вуліцы Каліноўскага, Жызьнеўскага, Скоблі і «Літвіна» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Волат», «Брэст», «Тур» і іншыя. Беларусы, якія загінулі ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне загінуў беларус, які служыў у элітным украінскім атрадзе