26 траўня суд Кастрычніцкага раёна Магілёва асудзіў 67-гадовага прафэсара, доктара сацыялягічных навук Юрыя Бубнова да 2 гадоў пазбаўленьня волі, паведаміла BPN крыніца, якая пажадала застацца ананімнай.
Паводле крыніцы, менавіта такі тэрмін для Бубнова запытваў пракурор. Суд над Бубновым адбываўся з 4 траўня, працэс вяла судзьдзя Вольга Зарычнюк.
Навуковец сваю віну не прызнаў. Яго абвінавачвалі паводле двух крымінальных артыкулаў — 367 і 368 (паклёп і абраза Лукашэнкі).
Праваабаронцы прызналі яго палітычным зьняволеным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве затрымалі доктара сацыялягічных навук Юрыя Бубнова- Юрыя Бубнова затрымалі сёлета 12 студзеня на працоўным месцы.
- З 1997 году Юры Бубноў быў загадчыкам катэдры гуманітарных дысцыплін эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта харчовых і хімічных тэхналёгіяў у Магілёве. Ягоны партрэт знаходзіцца на дошцы гонару вэтэранаў.
- У Магілёве Бубноў вядомы таксама як адзін са стваральнікаў Цэнтру гарадзкіх ініцыятываў і фэстывалю «Дранік-фэст». Мае ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі, знак «Выдатнік адукацыі» (2016).
- Нарадзіўся ў Цьвярской вобласьці Расеі, у Беларусі жыве з 1988 году.