Арганізатары — дабрачынны фонд «Вольная Беларусь» і музэй «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы» пры падтрымцы Дэпартамэнта культуры і турызму Запароскай гарадзкой рады.
Храналёгія падзей на выставе пачынаецца з 2014 году, калі на Майдане загінуў 25-гадовы беларус Міхаіл Жызьнеўскі.
— Тут прадстаўлены розныя лёсы і подзьвігі беларускіх герояў. На жаль, мы ня можам назваць усіх, таму што іх сваякі знаходзяцца ў Беларусі, і ў мэтах іх бясьпекі мы гэтага ня робім. Сярод прысутных сёньня беларускіх герояў двое пасьмяротна атрымалі званьне «Герой Украіны», іх імёнамі названыя тры вуліцы ва Ўкраіне. Мэта нашага музэю — увекавечыць памяць усіх беларускіх герояў, каб яны жылі ў сэрцах вольных беларусаў, як жыла Ўкраіна ў сэрцах беларускіх герояў, — адзначыў кіраўнік дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» Аляксей Францкевіч.
На выставе прадстаўленыя партрэты і гісторыі з жыцьця каля 20 воінаў. Адзін зь іх — Васіль Парфянкоў.
Паводле арганізатараў, неўзабаве музэй «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы» і ўжо вядомая экспазыцыя атрымаюць месца сталай дысьлякацыі ў Бучы. Ініцыятары плянуюць працягваць збор зьвестак пра ўсіх беларусаў, якія далучыліся да абароны Ўкраіны ад расейскай агрэсіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярод пяці загінулых пад Бахмутам беларускіх добраахвотнікаў быў Міраслаў Лазоўскі, заснавальнік «Белага легіёну» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве ўручылі мэдалі ордэну Пагоні сваякам палітвязьняў і загінулых беларускіх добраахвотнікаў. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да ўгодкаў гібелі Паўла Суслава ва Ўкраіне ініцыявалі хвіліну памяці беларусаў-добраахвотнікаў, якія загінулі на вайне