Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве ўручылі мэдалі ордэну Пагоні сваякам палітвязьняў і загінулых беларускіх добраахвотнікаў. ФОТА


Маці Мікіты Крыўцова Анжаліка Кухто атрымлівае ад Яўгена Вапы мэдаль Ордэну Пагоні, прызнаны Радай БНР яе сыну Мікіту. Варшава, 21 траўня 2023 году
Маці Мікіты Крыўцова Анжаліка Кухто атрымлівае ад Яўгена Вапы мэдаль Ордэну Пагоні, прызнаны Радай БНР яе сыну Мікіту. Варшава, 21 траўня 2023 году

Узнагароды ўручылі сваякам палітычных вязьняў, а таксама родным беларусаў, якія аддалі жыцьці за свабоду Беларусі і былі ўзнагароджаныя Радаю БНР пасьмяротна.

Рэпартаж з урачыстасьці апублікаваў «Белсат». Адзінай узнагароджанай асабіста стала журналістка «Белсату», былая палітзьняволеная Дар’я Чульцова.

Дар’я Чульцова і Яўген Вапа
Дар’я Чульцова і Яўген Вапа

Падчас цырымоніі, якая прайшла ў Беларускім доме ў Варшаве, кіраўнік Саюзу беларусаў Польшчы Яўген Вапа перадаў мэдалі Ордэну «Пагоні» сваякам і сябрам палітзьняволеных Уладзімера Гундара, Дзяніса Івашына і Паліны Шарэнды-Панасюк.

Андрэй Панасюк, муж Паліны Шарэнды-Панасюк
Андрэй Панасюк, муж Паліны Шарэнды-Панасюк

Пасьмяротна ордэнамі ўзнагароджаныя Мікіта Крыўцоў, Раман Бандарэнка, Эдуард Лобаў і Васіль Грудовік.

Уладзіслаў Лобаў, брат Эдуарда Лобава
Уладзіслаў Лобаў, брат Эдуарда Лобава
Вольга Кучарэнка, стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі
Вольга Кучарэнка, стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі
  • Мэдаль Ордэну «Пагоні» быў заснаваны ў 2022 годзе для адзначэньня грамадзянскіх, вайсковых, культурных і іншых заслугаў перад Беларусьсю. Першае ўзнагароджаньне адбылося ў лістападзе 2022 году. Тады мэдалём былі ўзнагароджаныя беларускія добраахвотнікі, якія загінулі ва Ўкраіне, а таксама пратэстоўцы, якія загінулі ў Беларусі падчас падзеяў 2020–2021 гг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG