Беларускі «Прыёрбанк» паведаміў, што з 1 чэрвеня зьмяняе ўмовы
абслугоўваньня віртуальных картак у далярах і эўра.
Паслуга па зьняцьці наяўных грошай па віртуальных картках у далярах ЗША і эўра ў прыладах і касах як Прыёрбанка, так і іншых банкаў з 1 чэрвеня прадастаўляцца ня будзе, гаворыцца ў паведамленьні банка.
Тым, хто плянаваў выкарыстоўваць рэшту на віртуальнай картцы ў далярах і эўра для разьлікаў і плацяжоў, у банку раяць аформіць заяўку ў Prior Online да 1 чэрвеня і атрымаць наяўныя ў абраны час да канца чэрвеня, або зьняць наяўныя ў аддзяленьні банка да 1 чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швайцарскі банк Julius Baer замарозіў інвэстыцыйныя рахункі беларусам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Банк Raiffeisen вырашыў скараціць карэспандэнцкія адносіны з банкамі Беларусі