«Як вы зьбіраецеся ўтрымаць спэцыялістаў на месцах, калі там ня створаны нармальныя ўмовы для пацыентаў? І для мэдыкаў таксама. Адсюль і кадравыя праблемы: быццам рыхтуем дастаткова лекараў і мэдсясьцёр, а ў раёнах не затрымліваюцца нават мэтавікі. Шукаюць сабе месца ў сталіцы ці, што яшчэ горш, за мяжою. Разьбярыцеся з мэтавікамі. Разьбярыцеся, каго вы туды набіраеце», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Ён падкрэсьліў, што ў мэдыкаў-мэтавікаў не павінна быць ніякіх адгаворак што да адпрацоўкі.
«Ты павінен пяць гадоў там адпрацаваць. Замуж, яшчэ некуды там... Гэта не прымаецца. Пяць гадоў ідзі адпрацуй. Мы трацім калясальныя грошы на падрыхтоўку мэдыкаў. Ні ў адной сфэры такіх затрат няма, а ў нас усё вольніца», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Палату прадстаўнікоў унесьлі праект закону, які павялічвае тэрмін адпрацоўкі для выпускнікоў ардынатуры ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскія ўлады паказалі, як будзе выглядаць інфэкцыйны шпіталь, які пабудуюць у раёне Даўгінаўскага тракту