Аб'ект дапоўняць гаспадарчыя пабудовы і паркоўка, паведамляе Minsknews.by. Галоўны корпус з 2-3 паверхаў будзе ў форме літары «П», з унутраным дворыкам. У будынку будзе прыёмнае аддзяленьне, КТ і рэнтген, 10 рэанімацыйных палат на 18 ложкаў, экспрэс-лябараторыя, апэрацыйны блёк, клініка-лябараторная служба, мікрабіялагічны аддзел, аддзяленьні функцыянальнай дыягностыкі, эндаскапічнае, платных паслуг і іншыя службы стацыянара.
Тут будуць вучыцца будучыя мэдыкі: паводле праекту, тут пабудуюць яшчэ вучэбны будынак для студэнтаў.
«Мы пастараліся зламаць стэрэатыпы стэрыльнай шпітальнай атмасфэры і стварыць псыхалягічнае асяродзьдзе, камфортнае як для пацыентаў, так і для пэрсаналу», — расказалі праектанты новай лякарні.
- Інфэкцыйную лякарню ў Менску пабудаваць хацелі яшчэ да прыходу каранавірусу, адзначае выданьне «Наша ніва». Цяпер яна разьмяшчаецца на вуліцы Крапоткіна, і тым будынкам больш за стагодзьдзе.