Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 10 траўня распачаў вытворчасьць па справе аб банкруцтве адкрытага акцыянэрнага таварыства «Лёзьненскі ільнозавод», амаль усе акцыі якога належаць дзяржаве.
Пра гэта паведамляе Zerkalo са спасылкай на «Народныя навіны Віцебска».
Як вынікае з матэрыялаў справы, ужо з 2018 года ільнозавод мае няўстойлівае эканамічнае становішча. Цяпер крэдыторская запазычанасьць прадпрыемства складае 4 376 169 рублёў 30 капеек, з якіх 953 947 рублёў 2 капейкі — абавязковыя плацяжы.
На ільнозаводзе працуе 55 чалавек. Раней ільнозавод таксама вырошчваў лён, аднак вясной 2022 года яго перасталі сеяць.
Суд прызначыў на прадпрыемства часовага кіраўніка і ўстанавіў ахоўны пэрыяд тэрмінам да 10 ліпеня.
Лёзьненскі ільнозавод заснаваны 5 сьнежня 1930 года.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Завод перажыў дзьве вайны, але збанкрутаваў пры Лукашэнку. Што адбываецца зь беларускімі прадпрыемствамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лёзьненскі льнозавод падпалілі?