Як паведамляецца, сярод затрыманых называюцца хірург Міхаіл Пачкоўскі, уроляг Павел Стальмакоў, фэльчар хуткай дапамогі Натальля Першынёнак, доктар ультрагукавой дыягностыкі Ала Стальмакова, загадчыца аддзяленьня гінэкалёгіі Ірына Васільева.
Паводле зьвестак тэлеграм-канала, Пачкоўскаму і Стальмакову прысудзілі па 15 сутак, Першынёнак і Васільевай — па 10 сутак, Стальмаковай — штраф у 100 базавых велічынь.
Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», іх справы разглядала судзьдзя Зінаіда Балаболава. Міхаіла, Паўла і Ірыну абвінавачвалі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), Натальлю і Алу — паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаваньне).
Праваабарончы цэнтар «Вясна» адзначае, што ўсе лекары працуюць у бальніцы, куды прывозілі палітзьняволенага Віктара Бабарыку. Пра тое, дзе ён цяпер і ў якім стане, дагэтуль няма інфармацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Наваполацкай цэнтральнай лякарні пацьвердзілі шпіталізацыю Бабарыкі, ён у хірургіі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што ўтойвае Мінздароўя і што можа зьмяніць грамадзянскі маніторынг ад «Белых халатаў» і Фонду мэдсалідарнасьці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польская прыватная клініка бярэ на працу беларускіх лекараў. Пагаварылі зь яе дырэктарам