Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У Берасьцейскім абласным судзе 18 траўня пачаўся працэс над 40-гадовым лекарам з Баранавіч Валерыем Хаменкам, паведамляе «Вясна». Лекар брыгады інтэнсіўнай тэрапіі станцыі хуткай дапамогі абвінавачваюць у «рэабілітацыі нацызму» (ч. 1 арт. 130-1 КК).
Справу разглядае судзьдзя Вера Філонік.
Згодна з матэрыяламі справы, затрыманы на пачатку красавіка 2023 года Хаменка ў жніўні 2020 году нібыта разьмясьціў і захоўваў на адной з агульнадаступных старонак у сацыяльнай сетцы матэрыялы з выявамі плякатаў, на якіх мелася сымболіка, зьвязаная зь ідэямі расавай перавагі, паказана асабістае стаўленьне да салдатаў фашысцкай Нямеччыны, прыхільнасьць да нацысцкіх і расісцкіх поглядаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 траўня: 5 год калёніі за «распальваньне сацыяльнай варожасьці»; выданьне Most прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску асудзілі былога спэцназаўца, якога затрымалі за дзень да ад’езду за мяжу