Ён падкрэсьліў, што неабходна ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі і змагацца за вызваленьне ўсіх палітвязьняў, у тым ліку журналіста Анджэя Пачобута і ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.
«Нягледзячы на варʼяцкую пуцінскую вайну, мы павінны змагацца за ўмацаваньне дэмакратыі і свабоды ў сучасным сьвеце. Я цьвёрда веру, што вайна ва Ўкраіне скончыцца перамогай вольнага сьвету. Тады пачнецца новая глава ў гісторыі Рады Эўропы», — заявіў Анджэй Дуда, яго цытуе прэс-служба прэзыдэнта Польшчы.
Таксама Анджэй Дуда выказаў думку, што Рада Эўропы павінна падтрымліваць краіны Заходніх Балканаў, Украіну, Грузію і Малдову на іх шляху ў Эўразьвяз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская абмеркавала з прэзыдэнтам ПАРЭ дапамогу беларускім уцекачам і трыбунал для ЛукашэнкіСаміт краінаў Рады Эўропы праходзіць у Рэйк’явіку 16-17 траўня. На яго запрасілі і дэмакратычную лідэрку Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую.
17 траўня Сьвятлана Ціханоўская на саміце Рады Эўропы заявіла, што «тут і цяпер мы пачынаем наш шлях да ўступленьня Беларусі ў Раду Эўропы».
«Каб атрымаць паўнавартаснае сяброўства, нам трэба вярнуць у Беларусь дэмакратыю, адмяніць пакараньне сьмерцю. Трэба будзе правесьці рэформу заканадаўства. Мы гэта ўсё зробім. Наша мэта — сяброўства ў Радзе Эўропы», — падкрэсьліла Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская прадстаўляе Беларусь на саміце Рады Эўропы ў Рэйк’явіку