На ім Лукашэнка стаіць у вайсковай форме. Відаць, што левая рука ў яго перавязаная бінтом. Гэта было і на фатаздымках з параду ў Маскве 9 траўня, дзе забінтаваная была правая рука.
Фатаздымак «Пул первого» суправадзіў камэнтаром: «Першы сёньня працуе ў цэнтральным камандным пункце ВПС і войскаў СПА. Заслухае справаздачу аб арганізацыі і выкананьні задач баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне».
Пазьней «Пул первого» працытаваў Лукашэнку: «Трое сутак пасьля падзеяў побач з намі — я маю на ўвазе ў Бранскай вобласьці, калі былі зьбітыя чатыры паветраныя судны. Мы вымушаны рэагаваць. З тых часоў мы знаходзімся ў падвышанай гатовасьці, нашыя войскі».
Яшчэ пазьней канал апублікаваў відэа з Аляксандрам Лукашэнкам у камандным пункце, дзе той моцна асіплым голасам гаворыць пра сытуацыю вакол Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Коммерсантъ»: Лукашэнку да магілы Нявядомага салдата перавезьлі на электракары для вэтэранаўЛукашэнка выглядаў хворым падчас згаданага параду ў Маскве 9 траўня, там ён ня змог прайсьці некалькі соцень мэтраў да Магілы невядомага салдата, яго давезьлі на электракары.
Пазьней у той жа дзень у Менску ён прысутнічаў на цырымоніі, прысьвечанай Дню Перамогі, але прамову да ўрачыстасьці зачытаў міністар абароны Віктар Хрэнін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ўпершыню за ўсе гады ва ўладзе ня выступіў з прамовай на Дзень Перамогі ў МенскуПасьля гэтага Лукашэнка не зьяўляўся на публіцы, дзяржаўныя СМІ не паказвалі яго. 14 траўня, на афіцыйны Дзень дзяржаўных сьцяга, герба і гімна, афіцыйную прамову зачытаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка.
СМІ і сацыяльныя сеткі актыўна абмяркоўвалі стан здароўя Лукашэнкі, а таксама палітычныя пэрспэктывы Беларусі ў выпадку яго сыходу з палітычнай арэны і з жыцьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка не зьявіўся на сьвяткаваньні Дня сьцяга, герба і гімна