Парлямэнт Малдовы ініцыюе працэдуру выхаду зь Міжпарлямэнцкай асамблеі СНД

Сьпікер парлямэнту Малдовы Ігар Гросу

«Мы больш ня можам сядзець за сталом дыскусій зь дзяржавай-агрэсаркай», — сказаў сьпікер парлямэнту Малдовы.

Кіраўнік парлямэнту Малдовы Ігар Гросу ініцыяваў пачатак працэдуры выхаду зь Міжпарляменцкай асамблеі СНД.

«Пасьля некалькіх абмеркаваньняў з парлямэнцкай фракцыяй Партыі дзеяньня і салідарнасьці, з прэзыдэнтам Маяй Санду і прадстаўнікамі ўраду я абвяшчаю, што прыняў рашэньне пачаць працэдуру выхаду Рэспублікі Малдова з пагадненьня аб Міжпарлямэнцкай асамблеі СНД, — заявіў Ігар Гросу, паведаміла малдоўская служба Радыё Свабода.— Мы больш ня можам сядзець за сталом дыскусій зь дзяржавай-агрэсаркай», — дадаў сьпікер парлямэнту Малдовы.

Паводле Ігар Гросу, удзел Малдовы ў СНД не дапамог разьвязаць прыднястроўскі канфлікт і абараніцца ад эканамічнага эмбарга і «энэргетычнага шантажу» пасярод зімы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова выходзіць зь дзясяткаў пагадненьняў у рамках СНД

Сёлета ў лютым улады Малдовы абвясьцілі аб пачатку працэсу дэнансацыі некалькіх дзясяткаў пагадненьняў у рамках СНД.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўракамісія плянуе рэкамэндаваць пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб далучэньні да Эўразьвязу