Убачанае выклікала пэўныя асацыяцыі з тым, што адбывалася ў Беларусі ў першыя гады незалежнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У фільме АНТ пра «падрыхтоўку тэрактаў да 9 траўня» зьняліся студэнты і выкладчыкі факультэту журналістыкі БДУГодзе ў 1993-м у кабінэце тагачаснага старшыні КДБ Эдуарда Шыркоўскага я бачыў карціны зь беларускімі краявідамі: генэрал хваліўся дэпутатам, што раней на тых месцах віселі партрэты Леніна і Дзяржынскага. А ля пісьмовага стала быў вялікі бел-чырвона-белы сьцяг. У той час кадэбісты кляліся-бажыліся, што ня маюць нічога агульнага з НКВД, што разам з народам аплакваюць ахвяраў Курапатаў, што ніколі-ніколі зноў... Ну і гэтак далей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ Беларусі заявіў, што прадухіліў шэраг тэрактаў пад 9 траўняАплаквалі яны, як выявілася, зусім не ахвяраў барацьбы з камуністычнай дыктатурай, а распад савецкай імпэрыі. Але бярозы ды сосны нядоўга віселі ў генэральскім кабінэце: прыйшоў Лукашэнка, які яшчэ ў пэрыяд выбарчай кампаніі заявіў, што будзе «абапірацца на КДБ па ўсіх кірунках», — і Дзяржынскі вярнуўся на сваё месца.
Партрэт заснавальніка ВЧК-НКВД-КДБ (адной з самых злачынных устаноў у гісторыі чалавецтва, зь нейкай незразумелай прычыны пакуль не прызнанай тэрарыстычнай арганізацыі) быў паказаны ў фільме «Убойная посылка» увечары 10 траўня на тэлеканале АНТ.
Згодна зь сюжэтам, пад партрэтам Дзяржынскага чэкісты (ролі іх выконваюць акторы, а можа, і самі афіцэры з драмгуртка) абмяркоўваюць апэрацыю па перадухіленьні тэракту да 9 траўня з выкарыстаньнем засланай у Беларусь выбухоўкі.
Выбухоўка, вядома ж, амэрыканская.
Распрацавалі тэракт, натуральна, ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Памежным камітэце і службах памежнага кантролю пракамэнтавалі ўзмоцненыя праверкі на мяжыБольшая частка фільму — пастановачныя сюжэты з акторамі. Але ёсьць і рэальныя асобы, якіх абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» і «падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту». За што, як сказана ў канцы фільма, ім можа пагражаць сьмяротнае пакараньне (бутафорскі пісталет «Макараў» прадэманстравалі).
Уся «віна» гэтых маладых людзей — у тым, што яны нібыта на просьбу каліноўца (нібыта зьвязанага са спэцслужбамі Ўкраіны) нібыта атрымалі дасланыя па пошце пасылкі зь нібыта выбухоўкай і нібыта схавалі іх (прычым дзяўчыне давялося закопваць пасылку на могілках. Спадзяюся, хоць не ўначы). Але доблесныя чэкісты своечасова схапілі іх за руку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня КДБ Беларусі расказаў, з чым зьвязана ўзмацненьне кантролю на межахУ фільме некалькі разоў сьцьвярджаецца, што тэракт плянаваўся менавіта на 9 траўня, паказваюцца кадры з ускладаньня кветак на плошчы Перамогі (няўжо хацелі забіць прэзыдэнта?), але ніякіх пацьверджаньняў не прадстаўлена.
Можна было б назваць не адну і ня дзьве недарэчнасьці, ці, як той казаў, «нестыкоўкі», але абмяжуюся адной — затое яна руйнуе ўвесь прыдуманы ці то ў КДБ, ці то на АНТ сюжэт.
Як можна зразумець, у абодвух выпадках выбухоўка, замаскаваная ў кухонныя электрапліткі, прыйшла ў Беларусь па пошце і была атрыманая, а потым і схаваная тымі, каго цяпер абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе.
Вы ў гэта верыце? Верыце ў тое, што цяпер, калі кожны ліст з-за мяжы пэрлюструецца, на пошце «прапусьцяць» выбухоўку і аддадуць пасылку адрасату? І што, у Беларусі такі дэфіцыт электраплітак, што іх дасылаюць аж зь Італіі (да чаго ж тады давёў Аляксандар Рыгоравіч эканоміку за 29 гадоў свайго кіраваньня?).
Даслалі б ужо керасінку ці керагаз (я яшчэ засьпеў такія ў дзеда ў вёсцы ў канцы 60-х), усё ж экзотыка. Хаця ў керагаз выбухоўкі шмат не закладзеш, ды і могуць не прапусьціць як антыкварыят.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ГУЛАГ, які ня мае берагоў». Анатоль Лябедзька пра крымінальны перасьлед сына і вайну ў БеларусіДумаю, наступным разам для сюжэту варта выбраць міні-трактар — у яго нават ядзерную боегалоўку можна запхнуць. І на парадах, як вядома, сельгастэхніка ідзе. Уявіце: плошча, Лукашэнка на трыбуне, адмаршыравалі салдаты, прайшла танкавая калёна, зьяўляецца калёна трактарная — і тут...
Далей ня буду разьвіваць сюжэт, каб не адбіраць хлеб у сцэнарыстаў.
За дзесяцігодзьдзі з вуснаў кадэбістаў мы чулі і пра запушчаных у каналізацыю пацукоў (вылавілі хоць аднаго?), і пра джып, які тараніў Беларусь з Украіны (і дзе той джып, куды ён падзеўся?), і пра шмат што іншае.
Можна было б пасьмяяцца з усяго гэтага, вось толькі вынік прыдуманых у кабінэтах КДБ сюжэтаў — гіганцкія турэмныя тэрміны і зламаныя лёсы людзей.
Як у Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Гундара, Вольгі Маёравай , Аляксандра Фядуты ды іншых, хто трапіў пад рэпрэсіі ўстановы, якая за стагодзьдзе не зьмяніла сваіх мэтадаў.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 25 год зьняволеньня. Агучылі выракі ў «справе Аўтуховіча». Гэта найвялікшыя палітычна матываваныя прысуды ў сувэрэннай гісторыі Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Гундара асудзілі на 2,5 года ў трэцяй крымінальнай справе, цяпер ягоны тэрмін зьняволеньня складае 20 гадоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ходзіць з кійком». Аляксандра Фядуту ня вызвалілі ад працы ў калёніі, нягледзячы на стан здароўя