Кабінэт міністраў Украіны ўхваліў распараджэньне, якім вызначылі тэрміны дзеяньня забароны на ажыцьцяўленьне разьліковых апэрацый украінскіх кампаній з прадпрыемствамі, якія працуюць паводле законаў Расеі і Беларусі.
З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ўсе апэрацыі з расейскімі і беларускімі кампаніямі былі забароненыя.
Згодна з рашэньнем ураду, забарона будзе дзейнічаць цягам усяго ваеннага становішча і яшчэ 90 дзён з моманту яго спыненьня або скасаваньня.
Цяпер урад таксама пастанавіў, што забарона не датычыць разьлікаў за кантракты на пастаўку тавараў, работ і паслуг, рэалізаваных да 24 лютага 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі ня будуць ляцець ракеты». Кіраўнік гандлёва-прамысловай палаты Ўкраіны расказаў пра гандаль зь Беларусьсю і ўкраінскіх беларусаўЗ пачатку расейскага ўварваньня шэраг беларускіх кампаній ва Ўкраіне, а таксама ўкраінскіх прадпрыемстваў, не змаглі атрымаць грошы за пастаўленую прадукцыю да 24 лютага 2022 году.
Суды спасылаліся на адмысловую пастанову Нацыянальнага банку Ўкраіны або адмаўляліся разглядаць па сутнасьці такія справы ці прызначалі пасяджэньні для разгляду такіх пытаньняў на канец 2023 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія кампаніі зьвяртаюцца ў суды, каб вярнуць грошы за сарваныя вайной беларускія кантрактыУ лютым 2022 году кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў. Тэрыторыя Беларусі і пазьней актыўна выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне ў асобныя пэрыяды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дылер МАЗу ва Ўкраіне знайшоў спосаб абысьці санкцыі і працягваць працу, нягледзячы на вайну