Два месяцы няма вестак ад палітзьняволенага анархіста Дзьмітрыя Дубоўскага, піша «Вясна».
Суд Заводзкага раёна Менска летась пакараў Дзьмітрыя Дудоўскага на 5 гадоў калёніі. Так як раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калёніі, шляхам частковага складаньня пакараньняў канчаткова яго асудзілі да 20 гадоў калёніі.
Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Менску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. 25 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калёніі № 3 ў Віцебску.
Родныя палітвязьня пішуць у сацсетках, што два месяцы не атрымліваюць лістоў ад яго:
«Многія пытаюцца, як Дзіма. Я не ведаю. Сёньня роўна два месяцы, як няма лістоў ад яго. Вясну ён відавочна не сустрэў. Гэта не 10 сутак і нават не 30. Два месяцы, калі не ведаеш нічога».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Знайсьці адваката для палітвязьня амаль нерэальна». Юрыст камэнтуе «зьнікненьне» вядомых палітычных зьняволеныхДоўгі час няма вестак ад Міколы Статкевіча (тры месяцы), Максіма Знака, Сяргея Ціханоўскага, Аляксандра Францкевіча, невядома, што з Віктарам Бабарыкам, якога раней шпіталізавалі пасьля ШЫЗА ў Наваполацкую гарадзкую лякарню.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сваякі Віктара Бабарыкі дамагаюцца сустрэчы з палітвязьнем. У МУС іх прыняць адмовілісяФігурантаў «справы прафсаюзаў» перавялі ў калёніі
Праваабаронцы даведаліся, што асуджаныя па «справе прафсаюза РЭП» палітзьняволеныя Васіль Берасьнеў, Генадзь Фядыніч і Вацлаў Арэшка ўжо пераведзеныя для адбыцьця прызначанага ім пакараньня ў калёніі: Фядыніча перавялі ў бабруйскую калёнію № 2, Берасьнева — у магілёўскую калёнію № 15, а Арэшку — у шклоўскую калёнію № 17.
Прысуд траім палітзьняволеным вынесьлі 5 студзеня. Фядынічу і Берасьневу прызначылі 9 гадоў калёніі, а Арэшку — 8 гадоў калёніі.
Вярхоўны суд па выніку разгляду апэляцыйных скаргаў палітвязьняў пакінуў прысуд бязь зьменаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 9 гадоў калёніі. Вынесьлі прысуды лідэрам прафсаюзу РЭП Арэшку, Берасьневу, Фядынічу