Рэйтынг штогод складае міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» (RSF). Агулам у сьпісе 180 дзяржаў.
У 31 краіне сытуацыя са свабодай прэсы ацэньваецца як «вельмі дрэнная», яны ўваходзяць у так званую «чырвоную зону», і сюды ўваходзіць Беларусь. За год яна ўпала з 153-й на 157-ю пазыцыю і цяпер знаходзіцца паміж Палестынскай аўтаноміяй і Нікарагуа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналістыСярод суседзяў Беларусі самай свабоднай для прэсы лічыцца Літва, яна на 7-м радку. Яна адзіная ў «зялёнай зоне», дзе вельмі добрая атмасфэра для прэсы. Усяго ў такую катэгорыю ўваходзяць 8 краін. Акрамя Літвы, там Нарвэгія, Ірляндыя, Данія, Швэцыя, Фінляндыя, Нідэрлянды і Эстонія.
Іншыя суседзі Беларусі: Латвія — 16-е месца, Польшча — 57-е, Украіна — 79-е, Расея — 164-е.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі пакаралі грамадзяніна, які вёў самастойную рэтрансьляцыю Радыё Свабода«Цень расейскай агрэсіі навіс над усім рэгіёнам, асабліва гэта прыкметна ў Беларусі, якая знаходзіцца пад кантролем Расеі», — акцэнтуюць увагу «Рэпартэры бязь межаў».
На трох апошніх месцах рэйтынгу краіны аднаго рэгіёну — Віетнам, Кітай і Паўночная Карэя.
Складальнікі рэйтынгу адзначылі, што за апошні год вырасла колькасьць пагроз журналістам у сацыяльных сетках і ў рэальным жыцьці. Таксама павялічылася колькасьць сымулякраў, якія дапамагаюць распаўсюджваць дэзынфармацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША абвясьцілі праграму праўнай абароны журналістаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў закон аб СМІ. Што ў іх?