Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абвясьцілі праграму праўнай абароны журналістаў


Сьцяг ЗША каля Капітолію, Вашынгтон. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяг ЗША каля Капітолію, Вашынгтон. Ілюстрацыйнае фота

USAID плянуе выдзеліць на гэтую праграму да 9 мільёнаў даляраў.

Кіраўніца Агенцтва ЗША для міжнароднага разьвіцьця (USAID) Саманта Паўэр анансавала праграму «Абарона рэпартэраў» (Reporters Shield) на імпрэзе, прысвечай Сусьветнаму дню свабоды прэсы ў Арганізацыі Абʼяднаных Нацый.

«Многія незалежныя выданьні ня могуць дазволіць сабе судовыя разборы, таму яны пакідаюць бізнэс або спрабуюць займацца самацэнзурай, каб не прыцягваць цікавасьць патэнцыйных перасьледнікаў, — сказала яна. — Карумпаваныя лідэры ўсё гэта ведаюць, таму яны ўсё часьцей зьвяртаюцца да праўнай вайны».

USAID заявіла, што плянуе працаваць з Кангрэсам, каб выдзеліць да 9 мільёнаў даляраў на гэтую праграму, якая будзе сумесна ажыцьцяўляцца Праектам па правядзеньні расьсьледаваньняў аб арганізаванай злачыннасьці і карупцыі (Organized Crime and Corruption Reporting Project) і Цэнтрам міжнароднага правасудзьдзя імя Сайрус Вэнс (Cyrus R. Vance Center for International Justice).

«Каб супрацьстаяць юрыдычным нападкам, журналістам і СМІ патрэбна надзейная абарона, ім неабходна навучаньне навыкам, якія дапамагаюць увогуле пазьбегнуць судовых пазоваў; ім патрэбны рэсурсы для найму адвакатаў і пакрыцьця судовых выдаткаў», — сказала Паўэр.

USAID паведаміла, што арганізацыі – удзельніцы Reporters Shield будуць плаціць штогадовыя сяброўскія ўнёскі. Сума ўзносаў будзе залежаць ад такіх фактараў, як месцазнаходжаньне выданьня і колькасьць матэрыялаў, якія выпускаюцца за год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG