Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў закон аб СМІ. Што ў іх?


Лягатыпы СМІ, якія зазналі перасьлед у краіне
Лягатыпы СМІ, якія зазналі перасьлед у краіне

Законапраект прайшоў першае чытаньне. Улады лічаць інтэрнэт пагрозай нацыянальнай бясьпецы і маральным каштоўнасьцям.

У Авальнай залі законапраект прадставіў міністар інфармацыі Ўладзімер Пярцоў. Ён заявіў, што віртуальнае асяродзьдзе стала інструмэнтам інфармацыйных войнаў, якія вядуць супраць маральных каштоўнасьцяў, грамадзкага ладу, а часам і супраць цэлых дзяржаў, піша БелТА.

Пярцоў удакладніў, што законапраект складаецца з трох артыкулаў.

«У першым артыкуле зьмяшчаюцца нормы па ўнясеньні зьмяненьняў у закон „Аб сродках масавай інфармацыі“. У другім артыкуле адлюстраваны паручальніцкія нормы ўраду Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі закону. У трэцім артыкуле вызначаны парадак набыцьця законам сілы», — дадаў ён.

Сярод прапаноў:

  • вызначыць асаблівасьці функцыянаваньня агрэгатараў навін і прававы статус іх уладальнікаў;
  • пашырыць пералік падстаў для ануляваньня пасьведчаньня аб дзяржаўнай рэгістрацыі і абмежаваньня доступу да сайту;
  • дэталізаваць патрабаваньні да дзейнасьці ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, якія распаўсюджваюць прадукцыю тэлевізійных і (або) радыёвяшчальных мэдыя.

Намесьніца старшыні Пастаяннай камісіі правоў чалавека, нацыянальных адносінаў і СМІ Лілія Ананіч сказала ў камэнтары выданьню «Спутник»​, яны прадугледжваюць магчымасьць «прымаць рашэньні па замежным СМІ», якія маюць акрэдытацыю ў Беларусі, у выпадку, калі іх дзяржавы перашкаджаюць распаўсюду матэрыялаў беларускіх мэдыя.

Па словах Ананіч, неабходнасьць унесьці зьмяненьні ў закон паўстала праз тое, што цяпер «як ніколі высокі ўзровень пагроз нацыянальнай бясьпецы».

Пасьля маштабных пратэстаў 2020 году ў Беларусі ўлады ўнесьлі шэраг СМІ ў сьпіс «экстрэмістаў», многія рэдакцыі празь перасьлед былі вымушаныя выехаць за мяжу, шмат незалежных выданьняў зьнікла, а дзясяткі журналістаў да сёньня знаходзяцца за кратамі, у тым ліку журналісты Свабоды Ігар Лосік і Андрэй Кузьнечык. Праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG