Па інфармацыі тэлеканалу «Белсат», прысуд агучылі 28 красавіка. Судзьдзя Яраслаў Парэмскі дадаў 66-гадовай беларусцы яшчэ год.
Агулам Алена Гнаўк мусіць правесьці ў зьняволеньні 2 гады і 11 месяцаў — такі тэрмін атрымаўся пасьля складаньня папярэдніх прысудаў і тэрміну, што яна адсядзела. Таксама Алене прысудзілі штраф у 3200 рублёў.
Суд прайшоў без удзелу Гнаўк, яе выдалілі яшчэ на першым паседжаньні. Яна адмовілася ад адвакаткі, бо тая падпісала пратакол допыту, нягледзячы на просьбу не рабіць гэтага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: правабаронцы паведамілі пра катаваньні Вадзіма ГурманаЗ 2020 году Алену Гнаўк затрымлівалі і арыштоўвалі ў адміністрацыйных справах 17 разоў, аштрафавалі агулам на 173 базавыя велічыні, дома праводзілі ператрусы. Яе асудзілі паводле крымінальных артыкулаў на 3,5 года зьняволеньня ў «справе карагодаў» і за абразу Лукашэнкі.
15 жніўня 2022 году палітзьняволеную актывістку перавялі ў папраўчую калёнію № 4 у Гомлі. Сёлета яе зьмяшчалі ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ). Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканьняў і скарацілі «атаварку» з 3 базавых велічыняў да 1 (37 рублі).
У зьняволеньні ў жанчыны пагоршылася здароўе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Схуднела на 20 кг, бадзёрасьці ня страціла. Што вядома пра палітзьняволеную Вікторыю Кульшу, якую ўжо двойчы асудзілі ў калёніі