Апазыцыянэра будуць судзіць па артыкуле аб так званым публічным распаўсюджваньні фэйкаў пра расейскае войска па матывах палітычнай, ідэалягічнай, нацыянальнай нянавісьці, а таксама нянавісьці ў дачыненьні да сацыяльнай групы.
Падставай для ўзбуджэньня справы стаў эфір на ютуб-канале Каца ад 3 красавіка мінулага году, у якім ён казаў пра злачынствы расейскіх вайскоўцаў супраць украінскага цывільнага насельніцтва. Генпракуратура настойвае, што «ў адносінах да мірных жыхароў злачынныя дзеяньні не зьдзяйсьняюцца», а апублікаваныя ўкраінскімі СМІ матэрыялы пра ўчыненьне расейскімі салдатамі злачынстваў на тэрыторыі Ўкраіны «зьяўляюцца правакацыямі».
Паводле абвінавачаньня Кацу пагражае да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі. Сам апазыцыянэр зьехаў з Расеі. Судзіць яго будуць завочна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Расеі аб'явіла ў фэдэральны вышук блогера Максіма Каца, на яго завялі крымінальную справуМаксім Кац на сваім канале ў ютубе расказвае пра вайну Расеі з Украінай. У яго больш за паўтара мільёна падпісчыкаў.
- У ліпені мінулага году Мін'юст Расеі ўнёс Каца ў рэестар фізычных асоб — «замежных агентаў», дзейнасьць якога фінансуецца Ўкраінай. У кастрычніку 2022 году Каца ўнесьлі ў базу «Міратворац» як пагрозу бясьпецы Ўкраіны.