Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Расеі аб'явіла ў фэдэральны вышук блогера Максіма Каца, на яго завялі крымінальную справу


Максім Кац
Максім Кац

Міністэрства ўнутраных спраў Расеі аб’явіла ў фэдэральны вышук блогера Максіма Каца, паведамляе «Медиазона».

Супраць Максіма Каца завялі крымінальную справу аб «фэйках» пра расейскую армію. Па словах самога палітыка, ён ведае пра справу «некалькі месяцаў».

Максім Кац зьехаў з Расеі пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Ён неаднаразова крытыкаваў дзеяньні Расеі ва Ўкраіне. У ліпені 2022 году Мінюст РФ прызнаў Каца замежным агентам, дзейнасьць якога фінансуецца з Украіны.

У кастрычніку 2022 году Каца ўнесьлі ў базу «Міратворац» як пагрозу бясьпецы Ўкраіны.

35-гадовы Максім Кац — расейскі палітык, грамадзкі дзяяч, сузаснавальнік фонду «Гарадзкія праекты», аўтар аднанайменнага канала на YouTube, чэмпіён Расеі па спартыўным покеры, вікіпэдыст, былы дэпутат муніцыпальнага сходу маскоўскага раёну Шчукіна ад партыі «Яблоко». Адзін з самых папулярных блогераў у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG