Трое кантрабандыстаў не падпарадкаваліся патрабаваньням супрацоўнікаў памежнай службы і паспрабавалі ўцячы, аднак пасьля папераджальных стрэлаў іх затрымалі.
Інцыдэнт адбыўся 25 красавіка недалёка ад чыгункі ў Вілкавіскім раёне. У багажніку Seat Altea XL трое мужчын спрабавалі перавезьці кантрабандны груз — 8 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт.
Каб спыніць аўтамабіль, памежнікам прыйшлося страляць у паветра і па колах, бо кіроўца адразу не падпарадкаваўся сыгналу аб спыненьні і паспрабаваў уцячы. У машыне таксама знаходзіліся два мясцовыя жыхары 30 і 45 гадоў.
Акрамя чатырох пакетаў з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі, памежнкі знайшлі яшчэ 4 пакеты каля чыгункі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве праз кантрабанду плянуюць абмежаваць працу двух пунктаў пропуску на мяжы зь БеларусьсюПаводле ўладаў Літвы, маштаб кантрабанды зь Беларусі не спыняецца. Так, летась была затрымана рэкордная колькасьць незаконна ўвезенага тытуню — звыш 4,3 мільёна пачкаў на суму больш за 16,1 мільёна эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На літоўска-беларускай мяжы перахапілі бесьпілётнік з кантрабандным тытунём